«Карытас» (сaritas) азначае любоў, братэрскую дапамогу і апеку. У канцы 19 стагоддзя словам «Карытас» нярэдка называлі дабрачынную дапамогу, якую Каталіцкі Касцёл аказваў бедным, самотным і бяздольным. Далейшае ўжыванне «Карытас» у кантэксце дабрачыннай дзейнасці каталіцкіх ініцыятыў звязана з каардынацыяй, пачаткам і першымі крокамі гэтай дзейнасці і яе аб'яднання непасрэдна вакол парафій.

На працягу ўсёй сваёй шматгадовай гісторыі Каталіцкі касцёл увесь час займаўся дабрачыннасцю, цэнтрамі якой былі пераважна манастыры і біскупскія сядзібы. У Еўропе працэс аб'яднання асобных дабрачынных акцый у «Карытас» пачаўся ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя. Заахвочваючым матывам да развіцця  «Карытас» паслужыла энцыкліка Папы Льва XIII «Rerum novarum», якая пазначыла напрамкі сацыяльнай дзейнасці свецкіх католікаў.

Узнекненне самой назвы арганізацыі “Карытас” адносіцца да 1897 года, калі нямецкі святар Вертман засанаваў у Фрайсбурге агульнанямецкае аб’яднанне “Карытас”, якому пазней былі падпарадкаваны парафіяльныя аддзяленні.

Пасля Другой сусветнай вайны нацыянальныя арганізацыі «Карытас» дзейнічалі ў многіх краінах, а ўжо ў 1950 пры Ватыкане была створана арганізацыя "Caritas Internationalis", якая аб'яднала ўсе нацыянальныя падраздзялення. Сёння ў склад Карытас Інтэрнацыяналіс (Caritas Internationalis) уваходзяць 154 нацыянальных "Карытас" з 198 краін свету. У апостальскай сталіцы існуе Папская Рада "Cor Unum" (Адзінае Сэрца), якая займаецца пытаннямі сацыяльнай дзейнасці Каталіцкай царквы. "Cor Unum" мае кансультатыўны статус у міжнародных арганізацыях, а таксама прадстаўлены ў ААН і ў Радзе Еўропы.

На тэрыторыі Беларусі касцёлы на працягу стагоддзяў вялі сваю дабрачынную дзейнасць галоўным чынам праз парафііі манаскія ордэны, якія займаліся непасрэдна  аказаннем дапамогі ўбогім, хворым, інвалідам і сіротам. Больш за 200 ордэнаў у большай ці меншай ступені аказвалі дапамогу ўсім тых, хто жыве ў нястачы. Многія ордэны ўтрымлівалі бальніцы, дзіцячыя прытулкі, дамы для бедных і састарэлых.

Прыкладам таму могуць служыць бальніцы Баніфратраў, дзейнасць якіх была накіравана на аказанне медыцынскай дапамогі і апекі. Такія бальніцы былі адкрыты ў Гродне, Мінску, Навагрудку і Высока-Літоўску. Ахвяраванні на дабрачынныя мэты збіралі ўсе парафіяне, аднак вялікая частка сродкаў паступала ад мясцовай шляхты і замежнай інтэлігенцыі. У канцы XIX стагоддзя на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Віленскай дыяцэзіі (заходняя частка), Мінскай дыяцэзіі (цэнтральная частка) і Магілёўскай архідыяцэзіі (усходняя частка), пры некаторых парафіях ствараліся братэрства міласэрнасці або дабрачынныя аб'яднанні, напрыклад, Святога Вінцэнта дэ Поля.

Пасля рэвалюцыі 1917 года, з улікам змены межаў і ўзнікнення новых незалежных дзяржаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, была праведзена рэформа Каталіцкай царквы. Яна прывяла да стварэння асобных структур царквы, як ва ўсходняй частцы (БССР), так і ў заходняй частцы Беларусі. Апошняя па Рыжскаму дагавору ў 1921 годзе ўвайшла ў склад Польшчы.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы