Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

Сябры, супрацоўнікі Карытас Минск закупілі тканіну і пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання.
Гатовыя маскі пойдуць на патрэбы медыцынскіх устаноў, пажылых, людзям без пэўнага месца жыхарства, сацыяльным работнікам і валанцёрам.

Па выніках працы мы будзем трымаць вас у курсе.
Акрамя гэтага, калі ў вас ёсць магчымасць аказаць ВАЛАНЦЁРСКУЮ ДАПАМОГУ ў пашыве медыцынскіх масак у ХАТНІХ УМОВАХ - мы гатовы прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.
Таксама будзем рады прыняць тканіну, якую можна будзе перадаць адміністратару ў Дзіцячы дабрачынным цэнтр "Caritas"
у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1).

Па ўсіх пытаннях:+37544 568 93 96 Дзмітрый Мельнікаў.


---------------------
Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна праз сістэму "Разлік (АРІП)" (нумар паслугі 4349831)

Дзякуй усім вам, дарагія, за падтрымку!

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы