«Карытас» Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі заахвочвае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі
Карытас Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі заклікае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, у межах якой збіраюцца прадукты харчавання ў герметычных упакоўках і з тэрмінам дзеяння не менш за год.
Касцёл і дабрачыннасць
Паслуга любові мае важнае значэнне ў місіі Касцёла і з’яўляецца выразам яго сутнасці. Менавіта таму Касцёл так актыўна развівае сацыяльнае вучэнне, заклікае да спраў міласэрнасці і актыўнай пазіцыі ў гэтым пытанні.
Хто мы?
Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” мае сваю больш як 100-гадовую гісторыю ў свеце і ў нашай краіне існуе на працягу 20 год. Карытас ад лацінскага caritas азначае міласэрную любоў. У сваёй працы мы ўдзяляем асаблівую ўвагу дзецям, дзецям-сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці.
Апошняе на блогу
Гісторыя з жыцця. "Абдымкі: гісторыя валанцёра "Карытас" з Грузіі»
Аднойчы некалькі валанцёраў вырашылі зрабіць добрую справу - дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе ў першую чаргу. Яны выйшлі на вуліцы і паглядзелі вакол: вось яны - хто сядзеў па кутах, хто ляжаў на падлозе... Бяздомныя.
Падрабязней...