У Год Міласэрнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу.

Прысутныя спявалі рэлігійныя песні, расказвалі жыццёвыя гісторыі, частаваліся рознымі харчовымі вырабамі, якімі падзяліліся прадпрыемствы г. Брэста.

«Праўдзівасць Касцёла пацвярджаецца шляхам міласэрнай і спагадлівай любові. Касцёл жыве вялікім жаданнем удзяляць міласэрнасць», - вучыць Святы Айцец Францішак у буле «Misericordiae Vultus». На сустрэчы панаваў дух любові, адкрытасці і добразычлівасці. Яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі жадае, каб у гэты Юбілейны Год Касцёл стаў рэхам Божага слова, якое моцна і пераканаўча гучыць як слова прабачэння, падтрымкі, дапамогі і любові.

Галіна Герусь, фота Веранікі Клеўжыц 

Матэрыял сайта   catholic.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы