1 ліпеня ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася надзвычайная падзея. Цэнтр св. Лукі наведаў  Аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.  

Кардынал Крыстаф Шонбарн  пазнаёміўся з дзецьмі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і пражываюць са сваімі роднымі ў цэнтры “Карытас”. 

Размаўляючы з бацькамі хворых дзяцей, кардынал цікавіўся, з якой вобласці прыбылі сем’і і як доўга яны ўжо пражываюць у “Карытас”.

Для гасцей была арганізавана экскусія па Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас”. Госці пачаставаліся халодным квасам і атрымалі маленькія сувеніры – вырабы з саломкі ручной работы.

    

Матэрыял сайту caritas-minsk.by

Фота Віталія Палінеўскага, catholic.by

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы