20 снежня ў Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі адбылося цудоўнае казачнае прадстаўленне “Пад каляднай зоркай”, якое падрыхтавалі валанцеры Дзяржаўнага педагагічнага універсітэту ім. М.Танка “Адкрытае сэрца” пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі Ірыны Іванаўны Забаўскай. Дзеці ўбачылі гісторыю нараджэння Езуса.

Таксама да іх у госці завіталі казачныя героі Баба Яга, Лясун, Дзед Мароз, Снягурка і шмат іншых. На прыканцы свята дзеці атрымалі салодкія падарункі, а таксама падарункі, падрыхтаваныя групай валанцераў “Адкрытае сэрца”. Выказваем вялікую ўдзячнасць Ірыне Іванаўне і яе группе валанцераў за падтрымку і дапамогу у падрыхтоўцы і правядзенні святаў для нашых падапечных, якія змаглі ня гледзячы на хваробу, у поўнай меры адчуць свята.

 

http://caritas-minsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы