Мы ганарымся нашымі валанцёрамі! Нават у гэты цяжкі і небяспечны для ўсіх наш час, яны не перастаюць клапаціцца аб бліжніх. Андрей Коробов разам с маці і трыма братамі захварэлі на каронавірус і амаль месяц правялі ў бальніцы. І як толькі хвароба была пераможана, Андрэй з сям'ёй адправіўся ў ГУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій", каб здаць кроў.

Калі чалавек перанёс каронавірус, у яго крыві выпрацоўваюцца антыцелы. Гэта значыць, што ён можа стаць донарам імуннай плазмы і, калі пацыенту з каронавірусам ўліць плазму з крывёй чалавека, які ўжо перахварэў, лічыцца, што з антыцеламі яму перадаецца і пасіўны імунітэт. Гэта можа паскорыць працэс выздараўлення.

Моцнага здароўя табе і тваёй сям'і, Андрэй! Верым, што твая кроў камусьці дапаможа як мага хутчэй справіцца з хваробай!

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы