У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Аўстрыя Зігрыд Шпіндэльбек.

Напачатку сустрэчы Наталля Глухоўчэнка дакладна паведаміла аб тым, якая праца ўжо зроблена: налажаны кантакты з партнёрамі ў Беларусі, вызначаны месцы, дзе будуць размешчаны хабы, дамовіліся з трэнерамі і кансультантамі, якія ў хуткім часе ўключацца ў праект, каб навучыць моладзь пераўтвараць свае ідэі ў працу жыцця, а таксама атрымовываць з гэтага не толькі асалоду, але і зарабляць грошы.



Далей удзельнікі канферэнцыі падзяліліся сітуыцыяй з каронавірусам. Нават вялася размова аб тым, што пасля заканчэння пандэміі людзям магчыма будзе патрэбна дадатковая дапамога. Разважалі аб тым, якім чынам можна будзе яе аказаць.
Трэба таксама адзначыць, што супрацоўнікі Карытас з трох краін высока ацанілі працу і дапамогу валанцёраў. І былі вельмі ўдзячны за тое, што ў такі складаны час ніхто не застаўся ў баку.
Зусім хутка рэалізацыя праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» набярэ хуткасць. На жаль, зараз трэба пакуль прыпыніцца, каб усім нам перемагчы гэтага жудаснага ворага – Covid19.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы