18 снежня 2020 года на базе Цэнтра прыцягнення-Стартап Хаб Igrow ААТ "Белаграпрамбанк" у г. Мінску прайшоў круглы стол на тэму: "Рэалізацыя першага этапу Праекта YES! у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты, рэгіянальныя кансультанты, трэнеры, прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк», партнёры, каардынатары праекта, супрацоўнікі Нацыянальнага Карытас.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Дзмітрый Прымак, начальнік упраўлення развіцця экасістэмы ААТ " Белаграпрамбанк”. Ён выказаў спадзяванне, што сумесная рэалізацыя Праекта YES! будзе садзейнічаць развіццю малога бізнесу ў нашай краіне.

Дырэктар Нацыянальнага Карытас кс. Віталій Дабраловіч прывітаў і падзякаваў усім за удзел, адзначыўшы, што самае галоўнае ў дасягненні любых мэтаў - дзейнічаць сумесна. Наталля Глухоўчанка, нацыянальны каардынатар Праекта YES! на аснове прэзентацыі прадставіла першы этап дзейнасці па праекце.

Вікторыя Барысевіч расказала, як на базе Цэнтраў прыцягнення «Igrow.by " праходзіць супрацоўніцтва ААТ "Белаграпрамбанка" у рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы з Карытас Беларусь у рамках рэалізацыі праекта YES!

Онлайн-прэзентацыю адукацыйнага курса "Асновы прафарыентацыйнай працы з моладдзю: інструменты праграм па прафарыентацыі і працаўладкаванні" у рамках трэнінгаў для трэнераў праекта YES! прадставілі Ніна Захожая, начальнік упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы, дацэнт кафедры філасофіі і праблем адукацыі, і Наталля Карпушава, намеснік начальніка ўпраўлення, дацэнт кафедры філасофіі і праблем адукацыі ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", навуковы кансультант рэспубліканскіх інавацыйных праектаў; эксперты праекта YES!

Прэзентацыю адукацыйнага курса "Асновы моладзевага прадпрымальніцтва і самазанятасці" у рамках трэнінгаў для трэнераў праекта YES! Прапанаваў увазе удзельнікаў круглага стала Ігар Мікульчык, старшыня праўлення Рэспубліканскага мікрафінансавага цэнтра (РМЦ), аналітык, майстар-трэнер па фінансавай адукацыі, член Міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва, старшыня Экспертнага савета Праекта YES!

Пасля да ўдзельнікаў з прэзентацыяй дзейнасці ў рамках бізнес-кансультавання моладзі ў праекце YES! у Гродзенскай вобласці звярнуўся Ігар Чарнякоў, эксперт і рэгіянальны Кансультант праекта YES!

Алег Сівагракаў, эксперт і рэгіянальны Кансультант праекта YES! у онлайн-фармаце прэзентаваў дзейнасць у рамках бізнес-кансультавання моладзі ў праекце YES! у Віцебскай вобласці.

Як адбываецца бізнес-кансультаванне моладзі ў праекце YES! у Гомельскай вобласці расказаў Яўген Зуеў, эксперт і рэгіянальны Кансультант праекта YES!

Прэзентацыю матэрыялаў па праграмаванні сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў, аналізу рынку ў рамках праекта YES! правёў Генадзь Коршунаў, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Інстытута сацыялогіі.

Пра мэты ўстойлівага развіцця ў кантэксце Беларусі-2020 і рэалізацыя праграмных мэтаў праекта YES! распавёў Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, эксперт праекта YES!

Матэрыялы для развіцця Рэгіянальных цэнтраў сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва (РЦСОМП) Карытас Беларусь па ацэнцы канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў РБ у разрэзе кампанентаў устойлівага развіцця ў рамках праекта YES! прапанавалі ўдзельнікам круглага стала прадставілі Ларыса Калгіна і Ганна Літвінчук, супрацоўнікі Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Экасістэму падтрымкі тэхналагічных стартапаў у Рэспубліцы Беларусь у рамках праекта YES! у рэгіянальным аспекце прадставіў Андрэй Шэка, дырэктар Асацыяцыі "Робататэхніка і штучны інтэлект", кіраўнік праекта "Мабілізатар для развіцця тэхналагічных стартапаў у г. Ліда" ў рамках ініцыятывы ААТ "Белаграпрамбанк" "Igrow.by".

Вынікі першага дня работы круглага стала падвялі ксёндз Віталій Дабраловіч, дырэктар Нацыянальнага Карытас, і Наталля Глухаўчэнка, нацыянальны каардынатар Праекта YES!, уручыўшы асобным прысутным Сертыфікаты ўдзельнікаў круглага стала.

19 снежня 2020 года работа круглага стала працягнецца ў офісе Нацыянальнага Карытас.