Мы разумеем, што мэтазгодна і лепш, часам, паглядзець на вопыт замежных калег, выслухаць іх рады і навучыцца і навучыць лепш працаваць тут, у нашай краіне. Таму, “Карытас” робіць акцэнт на адукацыйныя праграмы і часта праводзіць семінары, заняткі, канферэнцыі па актуальным праблемам.

"Family First"

Першая стартавая канферэнцыя нацыянальнага праекту для  дабрачыннага таварыства «Карытас» у Беларусі «Перш за ўсё сям’я, правы дзіцяці — зараз!» адбылася ў Вене 15–18 красавіка. Праект, які аб’ядноўвае Беларусь, Малдову і Украіну, мае на мэце дапамогу краінам у рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН па правах дзіцяці.

Першапачаткова праект мае адукацыйны характар: каардынатары праграм і супрацоўнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, якія працуюць у сферы абароны правоў дзіцяці, змогуць набыць адпаведныя веды, каб потым ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Праект «Перш за ўсё сям’я, правы дзіцяці — зараз!» разлічаны на спецыялістаў у сферы абароны дзяцей менавіта з гэтых трох краін.

Кожная з пералічаных краін падпісала і ўзгадніла Канвенцыю ААН па правах дзіцяці, а таксама распрацавала лакальныя планы дзеяння.

Праект стартаваў у студзені 2013 года. Накіраваны ён на дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі і прадстаўляе розныя інавацыйныя мадэлі для рэалізацыі Канвенцыі аб правах дзіцяці і непасрэдна правоў чалавека.

Праект разлічаны перш за ўсё на каардынатараў праграм і супрацоўнікаў устаноў, якія працуюць у сферы абароны правоў дзіцяці, і потым, дзякуючы набытым ведам, змогуць працягваць рэалізацыю сваіх праграм у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Большасць дзяцей, пра якіх клапоцяцца партнёры праекта, з’яўляюцца членамі сацыяльных груп, правамі якіх часта пагарджаюць: дзеці-інваліды, дзеці з бедных сем’яў, дзеці вуліцы і дзеці эмігрантаў.


Праект «Валанцёры»

У 2013 годзе дабрачыннае таварыства «Карытас» распачало  нацыянальны праект для Беларусі «Валанцёры», мэта якога — сабраць і падрыхтаваць тых, хто хоча бескарысліва служыць іншым.

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас», заснаванае на прынцыпе практычнай рэалізацыі каталіцкага сацыяльнага служэння, мае сваю больш чым 100-гадовую гісторыю, традыцыю і існуе амаль у 200 краінах свету.

Праца арганізацыі, якая вельмі часта здзяйсняецца на валанцёрскіх пачатках, накіравана на розныя сацыяльныя групы — дзяцей, моладзь, самотных і бедных асоб, шматдзетныя сем’і, хворых і інвалідаў.

Дадзены праект распрацаваны на некалькі гадоў, на працягу якіх  будуць праведзены адпаведныя адукацыйныя мерапрыемствы: спачатку ад дыяцэзій будуць сфармаваны лідары груп, якія пройдуць належную падрыхтоўку, а пасля будуць на месцах дзяліцца ведамі і вопытам з іншымі, фармуючы групы на месцах і такім чынам пашыраючы колькасць валанцёраў. Дарэчы, кожны, хто жадае стаць валанцёрам, можа выбраць адпаведную сацыяльную групу і род заняткаў па душы.

Для ўдзельнікаў праекту распрацаваны шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў: трэнінгі, канферэнцыі па асаблівасцях і спецыфіцы валанцёрскага служэння, сустрэчы па абмене вопытам, рэкалекцыі і розныя іншыя святочныя нагоды для спатканняў.

Тых, хто мае адкрытае сэрца і трохі вольнага часу, а самае галоўнае  — жаданне дапамагаць бліжнім і быць сучасным апосталам, несучы праз  дабрачыннасць Хрыста іншым — адным словам стаць нашым валанцёрам, «Карытас» сардэчна запрашае.


Праект “Навука і духоўнасць супраць СНІД”

Распаўсюджанне СНІД – гэта адзін з тых сігналаў «SOS», якія заклікаюць нас да актыўнага дыялогу для абмеркавання маральнай мадэлі грамадскага развіцця сучаснага свету. А ад абмеркавання трэба перайсці да дзеяння – адраджэння духоўнасці! Праект “Навука і духоўнасць супраць СНІД” для Карытас стаў адным з прыярытэтных накірункаў працы.

Мэтай гэтага праекта з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці людзей аб СНІД, спрыянне абмену досведам сярод грамадскіх і дзяржаўных арганізацый у рэалізацыі прафілактычных праграм у галіне СНІД. Дадзены праект скіраваны на арганізацыю і правядзенне семінараў, канферэнцый і іншых акцый. Праграма прадугледжвае серыю гутарак і лекцый у навучальных установах і парафіях.

Важнейшым элементам барацьбы з распаўсюджаннем ВІЧ-інфекцыі павінна стаць мэтанакіраваная сумесная праца царквы, дяржаўных і грамадскіх арганізацый.


“Дні хрысціянскай культуры”

Тое, што адбылося калісьці ў Бэтлееме, і сёння застаеццца вельмі важным і актуальным. Дзве тысячы гaдоў таму на свет прыйшоў Збаўца. Згадваючы ў гэтае свята тую адзіную, непаўторную ноч, у якую Бэтлеемская зорка затрымалася над стаенкай, дзе нарадзіўся Збаўца, мы не перастаем здзіўляцца незвычайнай таямнічасці Божага Нараджэння. Кожны год хрысціяне ўсяго свету традыцыйна рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння. Але ўсе звычаі і традыцыі не маюць ніякага сэнсу, калі ў душы чалавека няма веры і ў яго сэрцы не нараджаецца маленькі Хрыстус, бо тады традыцыі застаюцца ўсяго толькі знешняй праявай свята.

Адной з праграм Карытас па духоўным узрастанні асобы зяўляецца праект «Дні хрысціянскай культуры». Мэта гэтага праекта – не толькі адраджэнне хрысціянскіх традыцый, але таксама выяўленне маладых талентаў. У межах акцыі «Дні хрысціянскай культуры» Карытас бярэ ўдзел у дабрачынных выставах дзіцячай творчасці, дыяцэзіяльным конкурсе «Батлейка», святочным канцэрце з падарункамі для хворых дзяцей у абласной бальніцы, дыяцэзіяльным фестывалі «Зорка Бэтлеемa».

Духоўная падтрымка і фармацыя

Акрамя матэрыяльнай дапамогі Карытас аказвае патрабуючым таксама дапамогу духоўную, і ў гэтым складаецца яго значная выхаваўчая функцыя.

Вельмі важным момантам у працы Карытас з’яўляюцца штогадовыя рэкалекцыі падчас Вялікага Посту для ўсіх супрацоўнікаў Карытас Беларусі.

How to help

Become a volunteer

If you need help