4 лютага, увесь свет адзначае Дзень барацьбы супраць раку.
У 2000 г. Міжнародны саюз па змаганні з анкалагічнымі захворваннямі (UICC) абвясціў 4 лютага Сусветным днём барацьбы супраць раку.Кожны год пазначаецца пэўнай прыярытэтнай тэмай. 
У 2015 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Гэта нам пад сілу!»

Галоўнай мэтай правядзення Сусветнага дня барацьбы супраць раку з'яўляецца павышэнне дасведчанасці жыхароў планеты пра рак як адным з самых цяжкіх захворванняў сучаснасці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да яго папярэджання, выяўлення і лячэння.
Штогод у гэты дзень Сусветная арганізацыя аховы здароўя супольна з Міжнародным саюзам па змаганні з анкалагічнымі захворваннямі яднае высілкі для інфармавання пра спосабы палёгкі глабальнага цяжару раку.

Дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" таксама не застанецца абыякавым да гэтай праблемы.

Асноўным накірункам дзейнасці ў адносінах праблемы барацьбы з ракам з'яўляецца наведванне супрацоўнікамі і валанцёрамі "Карытас" Пінскай дыяцэзіі хворых у анкалагічных дыспансэрах.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы