Сусветная арганізацыя "Карытас Інтэнацыяналіс" бліжэйшыя 5 гадоў плануе прысвяціць барацьбе з сусветным голадам, з сацыяльнай няроўнасцю, абароне рэлігійных і этнічных меншасцяў, пытанням міграцыі і захавання свету на зямлі. Гэта бачна з выніковага дакумента з Дваццатай Генеральнай Асамблеі, якая працягваецца да гэтага панядзелка ў Рыме. Павінна яшчэ болей падкрэслівацца хрысціянская ідэнтычнасць арганізацыі ў служэнні Касцёлу бедным і прыкладацца больш высілкаў у вобласці грамадскіх адносін.
Пад уплывам актуальных праблем і крызісных сітуацый у апошнія гады ў свеце - ва Украіне, на Бліжнім Усходзе, у Цэнтральнай Афрыканскай Рэспубліцы, Бурундзі, Калумбіі, Японіі і Філіпінах - Папа Францішак будзе і далей надаваць увагу гэтым пытанням. З дакумента бачна цяжкая сітуацыя многіх людзей, якіх пераследавалі з-за іх рэлігійных перакананняў: на іх суполкі і цэрквы неаднаразова надпадалі на этычнай ці рэлігійнай глебе. "Карытас" ставіцца з  салідарнасцю да тых, "хто спрабуе выжыць у гэтых рэаліях" і тым, "хто змушаны знаходзіцца ў бегах у сваёй уласнай краіне ці бегчы ў іншыя краіны".

Гледзячы на надзвычайныя сітуацыі многіх выгнанцаў, арганізацыя звярнулася да членаў урада ўсіх краін з просьбай не распрацоўваць праграмы, накіраваныя на ўзвядзенне "новых барыкад", а ствараць бяспечны прытулак і "гуманітарныя калідоры".

У сваёй дзейнасці "Карытас" кіруецца таксама гендарнай роўнасцю. Мэтай з'яўляецца ўраўнаваць у правах мужчын і жанчын. Арганізацыя стала вядомай сваёй падтрымкай ролі жанчыны ў сям'і і грамадстве дзякуючы словам Папы Францішка: "Жанчыны неабходны ва ўсіх сферах жыцця і грамадства".

"Карытас" абнавіла свае высілкі ў змаганні супраць сусветнага голаду. Праграма, запушчаная ў 2013 годзе "адна чалавечая сям'я, ежа для ўсіх" будзе працягвацца і ў будучыні. Мэта - ліквідацыя голаду ва ўсіх яго формах да 2025 года. Яшчэ адзін акцэнт робіцца на захаванні свету, «таму што змена клімату з'яўляецца адной з самых вялікіх пагроз для харчавання людзей". Асабліва ў тых краінах, дзе людзі цяпер ужо найбольш пацярпелі ад голаду і змен клімату.

Арганізацыя "Карытас Інтэнацыяналіс"  была заснавана ў 1951 годзе і ў цяперашні момант складаецца з больш чым 160 незалежных нацыянальных арганізацый "Карытас".  Мэта "Карытас Інтэнацыяналіс" - правядзенне акцый па аказанні дапамогі і праграм развіцця на ўзроўні Сусветнага Касцёла. Ватыкан мае права голасу і ён павінен сцвярджаць абранае кіраўніцтва. Бюджэт параўнальна невялікі і складае каля чатырох мільёнаў еўра.

Па матэрыялах Radio Vatikan

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы