Падчас 20-Генеральнай Асамблеі ў Рыме 12-17 мая арцыбіскуп Рамэра быў абраны ў якасці апекуна “Карытас Інтэрнацыаналіс”.

Саюз "Карытас" лічыць, што арцыбіскуп Оскар Рамэра з Сан-Сальвадор быў "праменем святла для ўсіх, хто працуе ў сферы дабрачыннасці".

Арцыбіскуп Рамэра быў перакананым заступнікам бедных і змагаром за мір. Ён быў забіты падчас Імшы ў Сан-Сальвадоры ў 1980 годзе пасля таго як ён неаднаразова асуджаў насіленне ў яго краіне. Ён прылічаны да лікубласлаўлёных у сталіцы Сальвадора 23 мая.

У лісце ад “Карытас Інтэрнацыяналіс” сказана: "Мансеньёр Рамэра вылучаўся як добры святар, які паказаў сваю салідарнасць з беднымі і ўразлівымі, і спрыяў справядлівасці і волі. Зараз ён выглядае як прамень святла для ўсіх, хто працуе ў сферы дабрачыннасці і для Касцёла, які абвяшчае Евангелле па ўсім свеце. Ён прыклад для ўсіх вернікаў, для мужчын і жанчын добрай волі ".

Арцыбіскуп Рамэра лічыўся "Голасам бязмоўных". Ён выступіў супраць ваеннага рэжыму ў грамадзянскай вайне ў Сальвадоры, у якой батальёнамі смерці былі забіты 30000 чалавек.

“Карытас” дзякуе Папе Францішку за дар беатыфікацыі арцыбіскупа Рамэра і кажа, "Гэта магчымасць ізноў пацвердзіць евангелізацыйнае пакліканне Касцёла і яго пачуццё салідарнасці з народам, асабліва беднымі і тымі, хто пакутуе."

Па матэрыялах Caritas Internationalis

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы