«Шэдэўрам грамадства з'яўляецца сям'я: тыя, любячыя адзін аднаго мужчына і жанчына» 

Папа Францішак

1 чэрвеня, у першы дзень лета, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзяцей, таксама вядомы як Міжнародны дзень абароны дзяцей, які быў абвешчаны ў 1949 годзе Кангрэсам Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, але і напамін грамадству пра патрэбу абароны правоў дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень ва ўсім свеце ўжо трэці год запар адзначаецца і іншае свята, якое мае дачыненне да выхавання і аховы жыцця дзяцей, — Сусветны дзень бацькоў.

Менавіта бацькі ва ўсіх частках свету, незалежна ад іх расавай, рэлігійнай, культурнай і нацыянальнай прыналежнасці з'яўляюцца асноўнымі выхавальнікамі і настаўнікамі сваіх дзяцей, рыхтуюць іх да шчаслівага, паўнавартаснага і прадукцыйнага жыцця.

У сваёй дзейнасці ў дачынненні абароны правоў дзяцей Дабрачыннае таварыства “Карытас” кіруецца “КАНЦЭПЦЫЯЙ ПАЛІТЫКІ ПА АБАРОНЕ ПРАЎ ДЗЯЦЕЙ”, якая заснавана на Канвенцыі ААН “Пра правы дзіцяці” і была распрацавана арганізацыяй ў 2013 годзе. Мэтай дадзенага дакумента з’яўляецца папярэджанне жорсткага абыходжання з дзіцём. Вельмі важна, каб кожны чалавек, злучаны з «Карытас», разумеў, што такое злоўжыванне ў дачыненні дзіцяці, роўна як і ўласную ролю і адказнасць па абароне дзяцей.

З нагоды Міжнароднага дня дзяцей і Сусветнага дня бацькоў Дыяцэзіяльныя “Карытас” арганізуюць розныя акцыі для дзяцей і іх бацькоў.

31 мая валанцёры праекта "Анёлы дабра" "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі правялі свята ў артапеда-траўматалагічным аддзяленні дзіцячай абласной бальніцы. Вясёлыя конкурсы і віктарыны, фокусы і сюрпрызы паднялі настрой маленькім пацыентам.

У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы ў “Карытас” Пінскай дыяцэзіі ў в. Чарнаўчыцы адбылася ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскай дыяцэзіі біскуп Антонi Дзям’янка. Пасля Імшы вернікі, а асаблівым чынам дзеці, мелі магчымасць паўдзельнічаць у святочнай праграме.

А 8 чэрвеня ў г. Браслаў супрацоўнікі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі запланавалі забаўляльная праграма з гульнямі і конкурсамі для дзяцей са шматдзетных, няпоўных сем'яў, дзяцей-сірот і інвалідаў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы