Арганізацыя “Euro-children” ужо мае сваю доўгую гісторыю ў паўстагоддзя і  шмат год займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету.
Усе пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў  з пасляваеннай Германіі, у далейшым “Еuro –children” пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.
З 2013 года дзякуючы супрацоўніцтву паміж арганізацыяй і "Карытас" у Беларусі дзеці  з беларускіх сямей таксама ўдзельнічаюць ў гэтай праграме,  прывозячы з Бельгіі добрыя ўражанні, незабыўныя моманты і частачку сэрц прымаючага боку.

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь