29 красаві ка 2021 г. у рэгіянальным цэнтры Igrow г.Крупкі трэнінг па прафарыентацыі для прадстаўнікоў устаноў адукацыі горада правялі Рыма і Уладзімір Шпакоўскія, сертыфікаваныя трэнеры па прафарыентацыі, куратары праграм лагера Dreamcamp.

Асноўныя пытанні, якія змаглі абмеркаваць удзельнікі трэнінгаў у межах праекта YES!* - прафарыентацыя для падлеткаў, асноўныя напрамкі і модулі яе правядзення. Дыялог атрымаўся цікавым і захапляльным. Людміла Гур, каардынатар праекта ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, падзякавала ўсім удзельнікам і запрасіла да далейшага супрацоўніцтва.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы