30 кастрычніка 2020 г. у Міёрах прайшоў навучальны семінар-практыкум для каардынатараў, трэнераў і бізнес-кансультантаў Праекта YES! у вялікай зале Міёрскага раённага выканаўчага камітэта пры падтрымцы ААТ "Белаграпрамбанк", за што праект удзячны абодвум партнёрам.
Да прысутных на семінары ўдзельнікаў дзякуючы наладжанай Skipe-сувязі далучыліся эксперты, трэнеры і каардынатары з розных рэгіёнаў, дзе рэалізуецца праект, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнага Карытас, якія не змаглі фізічна прысутнічаць на сустрэчы з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
Пытанні рэалізацыі ў рамках праекта YES! сацыяльна значнага камерцыйнага праекта міні-суднаверфі па пабудове рэплік караблёў-дракараў ІХ стагоддзя ў перспектыве аднаўлення гістарычнага шляху "з варагаў у грэкі" разгледзеў з прысутнымі на мерапрыемстве Андрэй Кіштымаў, эксперт праекта, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Маркетынгавыя стратэгіі прасоўвання моладзевых стартапов на рынак: праблемы і перспектывы ў рамках рэалізацыі Праекта YES! прадставіў ўдзельнікам семінара-практыкума Яўген Зуеў, эксперт і бізнес-кансультант Праекта YES!, дырэктар ІКУ "Садзейнічанне развіццю бізнесу".
Алгарытм вываду бізнес-прадукту на рынак у рамках стартапаў Праекта YES! раскрыў Дзяніс Фандзееў, бізнес-аналітык, бізнес-дэвелапер, атэставаны міжнародны эксперт па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, уласнік групы кампаній «Грамотное дело».
Аб сферах кампетэнцыі і кірунках супрацоўніцтва ў рамках Праекта YES! распавёў Андрэй Шэка, дырэктар Асацыяцыі "Робататэхніка і штучны інтэлект", кіраўнік ініцыятывы "Мабілізатар для развіцця тэхналагічных стартапаў у г.Ліда" праекта "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар праекта, падвяла вынікі навучальнага семінара-практыкума для каардынатараў і трэнераў, павіншавала Карытас Віцебск з паспяховым адкрыццём Рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў Міёрах, выказала ўсім словы падзякі за ўдзел і падтрымку і пажадала далейшых поспехаў у рэалізацыі Праекта YES!