Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва (РЦСАМП) у рамках Праекта YES! адкрываецца ў г. Крупкі (Мінская вобласць).

Маштабныя мерапрыемсты, запланаваныя на 12-13 лістапада 2020 г., у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, на жаль, будуць скарочыныя, і пройдуць толькі 12 лістапада ў абмежаваным фармаце. У адкрыцці РЦСАМП у Крупках прымуць удзел прадстаўнікі Крупскага раённага выканаўчага камітэту, супрацоўнікі ААТ «Белаграпрамбанк», прадстаўнікі ЗАТ «МАП ЗАТ», а таксама РМ «ДКТ Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, нацыянальны каардынатар праекта і прадстаўнікі СМІ.
Плануецца, што ў рамках круглага стала, які пройдзе ў анлайн-фармаце, будзе абмеркаваны патэнцыял цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва ў кантэксце садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Менеджэрам Праекта YES! на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца Людміла Гур, якая на працягу апошніх пятнаццаці год узначальвала аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў у ДУ "Крупскі ТЦСАН" і паралельна супрацоўнічала з Карытас.
Наступны Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва плануецца адкрыць у Нароўлі (ДКМ “Карытас-Міласэрнасць”, Гомель) 25 лістапада 2020 г.
Даведка: Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Ён закліканы дапамагчы моладзі ўмацаваць кар'ерны рост, знайсці адпаведную працу або пачаць уласны бізнес.