Навіны

Caritas – гэта не палітыка, Caritas – гэта любоў Хрыста

Caritas – гэта не палітыка, Caritas – гэта любоў Хрыста, якая рэалізуецца праз чалавека да свайго бліжняга. Місіяй Caritas з’яўляецца дапамога кожнаму, хто гэтага патрэбуе, даць надзею там, дзе здаецца, што яе ўжо няма і паказаць дух любові ў свеце чалавечага жыцця.

Падрабязней...

Першая онлайн-сустрэча каардынатараў праекта YES!

Першая онлайн-сустрэча нацыянальнага каардынатара і PR-спецыяліста з дыяцэзыяльнымі каардынатарамі праекта YES! адбылася 13 жніўня 2020 г.

Падрабязней...

Увага! Запрашаем экспертаў для ўдзелу ў міжнародным гуманітарным праекце «YES!»

Адкрыта вакансія эксперта міжнароднага гуманітарнага праекта «Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» («YES!»).

Падрабязней...

Мы рады пазнаёміць вас больш дэталёва з новым Праектам!

Дарагія сябры!
Вось і надышоў час пазнаёміць вас з Праектам «YES! Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі ": з яго мэтамі і задачамі, місіяй, мерапрыемствамі, мэтавымі групамі і нашымі планамі развіцця ў гэтым напрамку. Таксама з прэзентацыі вы зможаце даведацца аб нашых партнёрах, мэтах ўстойлівага развіцця і пра многае іншае! Мы імкнуліся зрабіць прэзентацыю цікавай і інфармацыйна карыснай!
Запрашаем вас паглядзець яе разам з намі!

Прагляд\спампоўванне прэзентацыі >>

Новы праект пра сям'ю і дзяцей!

У нас выдатная навіна! Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці зарэгістраваў наш сумесны праект! Праект рэалізуецца дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас Беларусь і грамадскім аб'яднаннем па папярэджанні жорсткага абыходжання з дзецьмі "Дзеці - не для гвалту», Грамадскім аб'яднаннем «Цэнтр даверу" Надзея і вылячэнне ".

Праект будзе рэалізоўвацца на тэрыторыі каталіцкіх парафій Мінскай вобласці: г. Смалявічы, прыход св. Валянціна; г. Слуцк, прыход св. Антонія і Віцебскай вобласці: в. Бягомль, прыход Караля Ісуса Хрыста; г. Віцебск, прыход  Езуса Міласэрнага

Пра што праект? Пра сям'ю і пра дзяцей.

Падрабязней...

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У межах Праекта «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» у Бабруйску было арганізавана віншаванне з Днём Незалежнасць Рэспублікі Беларусь мэтавай суполкі дадзенага Праекта.

Валанцёры ў перыяд з 3 па 5 ліпеня ад душы павіншавалі з гэтым знамянальным днём для нашай краіны і падарылі каляндары, у якіх размешчаны дзічяцыя малюнкі, тэматыка якіх прысвечана Другой Сусветнай вайне. Дзеці з Бабруйска праз малюнкі выказалі ўвагу і ўдзячнасць за тое, што нашы дзядулі і бабулі, прадзядулі і прабабулі абаранялі Радзіму, вярнулі мір на зямлю і падарылі жыццё без вайны! Цяпер іх малюнкі горда ўпрыгожваюць каляндары, якія былі ўручаны.

Падрабязней...

Са святам, Бабруйск!

Віншуем Бабруйск з днём горада! У Праект «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» за ўвесь перыяд яго рэалізацыі з 2019 г уключаны 92 пажылых чалавека. З іх - з годам нараджэння да 05.1945 - 80 чалавек.

Падрабязней...

"Уся гэта сітуацыя паказала, што чалавек - усё ж не ўсемагутны"...

Мы працягваем весці размову, якую дапамогу аказвае Карытас Беларусь падчас пандэміі. На гэты раз нашым суразмоўцам аказаўся дырэктар рэгіянальнага Карытас Пінскай епархіі “Карытас-Міласэрнасць” у Гомелі кс. Юрый Варанко.

Падрабязней...

Карытас у барацьбе з COVID-19

Калі ў свет прыйшоў страшэнны вірус, COVID-19, ніхто не быў да яго падрыхтаваны. Шмат думак існавала. Адны верылі, што вось-вось медыкі знойдуць выйсце, і ён не будзе распаўсюджвацца па амаль усіх краінах, другія баяліся, што з часам усё больш краін адчуюць яго на сабе. На жаль, другая версія спраўдзілася.

Падрабязней...

Размова з дырэктарам Карытас Віцебск кс. Андрэям Аніскевічам наконт пандэміі

Сітуацыя з каранавірусам пакуль выглядае не лепшым чынам. Усе мы з верай і надзеяй чакаем, калі перастанем чуць, што людзі працягваюць хварэць на каранавірус. Так, на зямлі шмат захворванняў, усе яны заслугоўваюць нашай увагі. І мы жадаем, каб ніводны вірус ці хвароба не краналі жыццё людзей.
Але зараз найбольш значным і складаным з’яўляецца каранавірус. Мы паразмаўлялі з дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэям Аніскевічам аб тым, якім чынам Карытас Віцебск дапамагае падчас пандэміі, што можна пажадаць тым, хто захварэў (а таксама іх родным), ці прыдуць у наша жыццё пасле пандэміі значныя змены (у сацыяльным, эконамічным і іншым накірунку) і якія праекты плануюцца?


“У канцы красавіка ў Віцебску мы дастаўлялі на дом прадукты харчавання людзям з інваліднасцю, якія знаходзяцца на самаізаляцыі.
Нашыя валанцёры, нават знаходзячыся на самаізаляцыі, хочуць дапамагаць. Пашытыя імі маскі мы ўжо перадалі ў Віцебскую гарадскую бальніцу №1, Віцебскую абласную бальніцу, Віцебскі анкадыспансер.
Дзякуючы нашым партнёрам з Карытас Прага, у пачатку мая мы закупілі прадукты харчавання, медыцынскія маскі і сродкі дэзінфекцыі для шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (Віцебская дыяцэзія).
А таксама дзякуючы падтрымцы партнёраў з Карытас Лінц (Аўстрыя), Цэнтр часовага (начнога) знаходжання для бяздомных асобаў у Віцебску атрымаў сродкі індывідуальнай абароны: маскі, пальчаткі, антысептыкі.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы