28 лютага ў Касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы праходзіў велікодны кірмаш “Карытас 2016”. Падобнага роду кірмашы ў ІІІ Нядзелю Вялікага Посту (Дзень Карытас) праводзяцца штогод, і валанцёры гродзенскага "Карытас" з задавальненнем прымаюць у іх удзел.

Да кірмашу валанцёры падрыхтавалі разнастайныя hand-made вырабы: велікодныя паштоўкі, традыцыйныя свечкі “Карытас”, самаробныя цацкі, а таксама мноства варыянтаў хатняй выпечкі. І што тычыцца выпечкі, у вернікаў яна карысталася вялікім попытам, бо валанцёры ўсю ноч прастаялі ля пліты - ўклалі ўсю душу, каб вырабы ўсім спадабаліся.

Самі парафіяне актыўна бралі ўдзел у кірмашы, амаль кожны набываў той ці іншы выраб альбо проста складаў ахвяраванне. А валанцёры, нягледзячы на стому, актыўна і з усмешкамі на тварах праводзілі кірмаш, бо атрыманыя грошы ідуць на дабрачыннасць, а на дабро сіл і часу не шкада.

    

Тэкст Марыя Янкевіч

Фота Алег Гарбачоў

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы