У 2005 годзе Генеральная Асамблея ААН выказала глыбокую занепакоенасць ростам колькасці дзяцей з засмучэннямі аутыстычнага спектару  і абвясціла 2 красавіка Сусветным днём распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аутызму.

У Беларусі 2 красавіка масава адзначаецца 5 гадоў. Традыцыйна да гэтага дня прымеркаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў - круглых сталоў, дыскусій, семінараў.
На працягу многіх пакаленняў грамадства глядзела на аутыста як на іншапланетнага, ды і сёння аутызм ўсё яшчэ застаецца не да канца вядомым феноменам. Чым жа аутыст адрозніваецца ад звычайнага чалавека і што стаіць за гэтым адрозненнем?

Як і раней, аутызм лічаць нейкім загадкавым захворваннем, механізм якога да гэтага часу мала зразумелы. Аутысты жывуць ва ўласным свеце, практычна цалкам закрытым для старонніх. Карціна засмучэння характарызуецца няздольнасцю хворага пабудаваць узаемаадносіны з навакольным яго светам, а некаторыя аутысты адгароджваюцца ад яго цалкам.
Дзіця з фізічнымі абмежаваннямі ў большасці выпадкаў можна адрозніць і распазнаць пры нараджэнні. У выпадку з аутычным дзіцём ўсё ідзе іначай- спачатку складваецца ўражанне, што дзіця здаровае, і ніякія абследаванні не выяўляюць незвычайнасць яго паводзін. Часцей за ўсё толькі матчына сэрца адчувае, што з яе дзіцём нешта не так, што ён паводзіць сябе інакш, чым яна чакала.



Калі бацькі атрымліваюць ад спецыялістаў пацверджанне дыягназу, яны не могуць у поўнай меры ўсвядоміць, што знаходзяцца ў пачатку вельмі доўгага шляху з мноствам перашкод і тупікоў, няўдач і кампрамісаў. 

Але на гэтым шляху ёсць таксама месца надзеям, поспехам і радасцям. І тут вялікую ролю іграе інфармаванасць і падрыхтаванасць бацькоў, асабліва іх жаданне ведаць і разумець уласнае дзіця.

У кожнага чалавека ёсць уласны жыццёвы шлях, і шырыня гэтага шляху ў кожнага розная. Шлях, адкрыты аутысту, мае даволі вузкую сцяжынку. З прычыны парушэнняў у працы цэнтральнай нервовай сістэмы ў аутыстаў, адсутнічае здольнасць аб'ядноўваць пачуццёвыя ўражанні ў ўсвядомленае цэлае. Замест ўпарадкаванай інфармацыі ва ўспрыманні хворага можа паўстаць хаос, што праяўляецца ў форме цяжкіх парушэнняў паводзінаў- як па адносінах да навакольных (крыкі, прыступы, агрэсія), так і ў адносінах да самога сябе (прычыненне болю, калецтваў). У выніку ўсё гэта прыводзіць да рытуальных, ці паўтараючыхся, паводзінаў. Таму поспех працы з дзіцём- аутыстам залежыць ад высокага прафесіяналізму спецыялістаў- лекараў, настаўнікаў, выхавальнікаў, - і ад пазітыўнага стаўлення да яго тых, хто яго акружае і за ім даглядае.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы