Дабрачынная арганізацыя Caritas Беларусь запрашае на працу юрыста.
Арганізацыі Caritas працуюць у 160 краінах свету ўжо больш за 100 гадоў.
Нацыянальная арганізацыя Caritas Беларусь прытрымліваецца высокіх стандартаў якасці аказання дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы, у адпаведнасці з місіяй, бачаннем, стратэгіяй Caritas Intarnationalis.
Мы працуем з грантавымі праектамі, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе, маюць высокую сацыяльную значнасць для ўсяго беларускага грамадства і людзей, якім мы дапамагаем. У той жа час нашы сацыяльныя праекты дазваляюць раскрыць патэнцыял супрацоўнікаў і паспрабаваць сябе ў розных прафесійных сферах.
Запрашаем у нашу каманду юрыста.

Зона адказнасці:
• Веданне матэрыялаў, якія рэгулююць сферу дзейнасці арганізацыі.
• Дакладнае разуменне спецыфікі працы арганізацыі.
• Ясная разуменне падатковага, працоўнага, адміністрацыйнага, прадпрымальніцкага, грамадзянскага заканадаўства.
• Уменне працаваць з прававой дакументацыяй.
• Уменне арыентавацца ў структуры дзяржаўных, мясцовых і судовых органаў.
• Улік прававой дакументацыі.
• Вядзенне кадравай дакументацыі.
• Прытрымлівацца ўсталяванай этыкі пры дзелавых зносінах.
• Веданне асноў адміністравання.
• Веданне нормаў і правілаў аховы працы.
• Упраўленне працоўнай дзейнасцю.
• Веданне асноў ПК (працоўнага кодэкса).

Патрабаванні:
• вышэйшая адукацыя і агульная пісьменнасць;
• вопыт працы з сацыяльнымі праектамі пажаданы;
• англійская мова не ніжэй intermediate (абавязкова!), веданне нямецкай ці французскай мовы будзе плюсам;
• уменне выразна і лагічна выкладаць свае думкі ў пісьмовай форме;
• уменне аналізаваць вялікі аб'ём інфармацыі і выдзяляць галоўнае;
• энергічнасць, энтузіязм і актыўная жыццёвая пазіцыя;


Мы прапануем:
• цікавую і дынамічную працу ў міжнароднай дабрачыннай арганізацыі;
• магчымасці для асабістага і прафесійнага развіцця;
• поўная занятасць;
• магчымасць удзелу ў мерапрыемствах арганізацыі;
• новыя задачы і прафесійныя выклікі;
• поўны сацыяльны пакет.

Заробная  плата: ад 700,00 рублёў.

Калі Вам цікава дадзеная вакансія, то дасылайце сваё рэзюмэ на эл. адрас: 𝗰𝗮𝗿𝗶𝘁𝗮𝘀𝗯𝘆@𝗴𝗺𝗮𝗶𝗹.𝗰𝗼𝗺.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы