У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс (дабрачынная каталіцкая  арганізацыя, Германія) Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Лінц (Верхняя Аўстрыя) Зігрыд Шпіндэльбек.
На відэаканферэнцыі абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта «YES!», якія з’явіліся на сённяшні момант ва ўмовах каронавірусу. Каардынатар праекта Наталля Глухоўчэнка падрабязна распавядала пра тое, што ўжо зроблена сумеснымі намаганнямі ў рамках запланаваных мерапрыемстваў і пра змены ў графіку яго рэалізацыі. Калегі задавалі пытанні і ўносілі свае прапановы.


Таксама асаблівае месца было адведзена пытанням абмеркавання дапамогі Карытас у сувязі з каронавірусам. Кожны Карытас падзяліўся інфармацыяй аб тым, як ён дапамагае людзям і арганізацыям у барацьбе з праблемамі, што ўзніклі ў сувязі з COVID-19.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы