Круглы стол "Дзеці і сацыяльныя сеткі" прайшоў 18 лістапада года ў г. Мінску. Гэтае мерапрыемства з'явілася заключным у рамках праекта "Рэальная бяспека ў віртуальным свеце", які рэалізуецца РМ "ДКТ Карытас" ККББ. Удзельнікі – бацькі навучэнцаў пачатковых класаў, абмеркавалі пытанні, якія тычацца бяспекі дзяцей пры зносінах ў сацыяльных сетках. Гаварылі пра тое, што сёння інтэрнэт стаў неад'емнай часткай жыцця як дарослых, так і дзяцей, і з гэтым неабходна лічыцца. Пры гэтым важна ведаць, якія небяспекі існуюць у віртуальным свеце і падрыхтаваць дзяцей да сустрэчы з імі.
Удзельнікі азнаёміліся з асаблівасцямі, якія ўласцівыя дзецям пакалення "Альфа", і даведаліся якія метады лепш выкарыстоўваць пры навучанні іх правілах бяспечных зносін у кіберпрасторы. У завяршэнні ўсе прыйшлі да высновы: для таго, каб дзіця было ў бяспецы, неабходны давер паміж дзецьмі і бацькамі і, вядома, любоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы