У бліжэйшы час Карытас Беларусь пры падтрымцы Renovabis i Begeca (Германія) распачынае рэалізацыю праекта SAFE! Бяспечнае і здаровае асяроддзе для сталых і найбольш уразлівых у сувязі з пандэміяй Covid-19 у Беларусі. У праекце плануецца задзейнічаць каля 2000 супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, 7000 пажылых і адзінокіх людзей, якія пражываюць у дзяржаўных установах, 25 медыцынскіх устаноў, 5000 асоб з ліку персанала медыцынскіх устаноў, валанцёраў.

Для п радухілення распаўсюджвання інфекцыі 30 дзяржаўным дамам для састарэлых і інвалідаў будуць перададзены матэрыялы для асабістай абароны ад інфекцыі, што паспрыяе аптымізацыі лячэння і забеспячэнню бяспекі пацыентаў і медыцынскіх работнікаў у 25 медыцынскіх установах.
30 дзяржаўных ўстаноў для уразлівых слаёў насельніцтва (дамы для састарэлых і псіханеўралагічныя ўстановы) будуць забяспечаны сродкамі абароны і тэхнічным абсталяваннем для зніжэння рызыкі заражэння іх персаналу і жыхароў.

25 медыцынскіх устаноў плануецца забяспечыць ахоўнымі матэрыяламі і тэхнічным абсталяваннем. Бенефіцыяры праекта SAFE! будуць падтрыманы ахоўнымі матэрыяламі і тэхнічным абсталяваннем. Для персаналу, а таксама для жыхароў дамоў састарэлых і псіханеўралагічных устаноў закупляецца тэхнічнае абсталяванне, у тым ліку пральныя машыны, сушылкі, прасы, танометры і інш.

Запланавана забеспячэнне персаналу 25 медыцынскіх устаноў сродкамі абароны (мыла, дэзінфікуючыя сродкі, ахоўныя аднаразовыя медыцынскія камбінезоны, маскі, пальчаткі і інш.)

Дасягненне пастаўленых мэтаў плануецца забяспечыць метадамі паспяховай арганізацыі адраснай дапамогі ўразлівым групам насельніцтва, якія ўжо паспяхова апрабаваныя ў аналагічных праектах.
Важны вынік нашай дзейнасці – перш за ўсё, глыбокі клопат і цяпло, праяўленае ў адносінах да людзей, якія жывуць у нястачы, а таксама ўмацаванне веры ў спачуванне і міласэрнасць ў нашым грамадстве.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы