Інтэрв'ю кс. Віталія Дабраловіча: "У жаданні дапамагаць павінна быць пачуццё любові"
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 10.12.2015 11:14
- Абноўлена 08.02.2018 19:24
7 снежня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў адбылася акцыя для журналістаў «Свет у дотыку», прысвечаная тэме інваліднасці. Адным з арганізатараў выступіў Нацыянальны «Карытас».
Яго дырэктар кс. Віталій Дабраловіч распавёў Catholic.by пра дадзеную акцыю, а таксама пра працу «Карытас» з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
— Ксёндз Віталій, як узнікла ідэя наладзіць акцыю «Свет у дотыку»?
— Ідэя ўзнікла даўно, яна выйшла яшчэ з праекту «Новы свет». «Свет у дотыку» — адна з частак гэтага праекту. Гэта магчымасць для звычайных людзей адкрыць вочы на тое, як адчуваюць сябе людзі з абмежаванымі магчымасцямі.



Для перамогі над СНІДам неабходна адзінства, адзначыў папа Францішак у пасланні скіраваным да ўдзельнікаў VIII Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу, якая прайшла 19-22 ліпеня 2015 г. у канадскім Ванкуверы. Зварот Пантыфіка быў скіраваны за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. 


