Caritas Vitebsk

Director – fr. Alexander Sapel

210041 Vitebsk

Chkalova st,, 52-1

Tel./Fax +375 (21) 225 29 31

E-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

15 снежня 1999 Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін выдаў Дэкрэт аб стварэнні Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас Віцебскай дыяцэзіі. І ўжо 15 сакавіка 2000 г. Карытас Віцебскай дыяцэзіі быў зарэгістраваны афіцыйна ў Дзяржаўным камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Адной з асноўных форм дзейнасці Карытас з'яўляецца  аказанне дапамогі дзецям - сіротам, хворым, інвалідам, шматдзетным сем'ям, бяздомным і іншым, якія жывуць у нястачы; арганізацыя адпачынку і аздараўленне дзяцей на тэрыторыі РБ і за мяжой у парадку, устаноўленым заканадаўствам РБ.

Асноўнымі дабрачыннымі праектамі, якія рэалізоўвае і ажыццяўляе Карытас Віцебскай дыяцэзіі, з'яўляюцца:

  1. Атрыманне і размеркаванне гуманітарных грузаў.
  2. Дабрачынныя сталовыя ў Віцебску і Глыбокім.
  3. Калядныя акцыі.
  4. Хлебапякарны цэх, вырабы якога ішлі на дабрачынныя патрэбы.
  5. Курсы кампутарнай графікі для маладых інвалідаў.
  6. Дапамога Сялюцкаму дому-інтэрнату для псіханеўралагічны хворых, якая ўключае ў сябе: пакупка лекаў, мыйных і сродкаў дэзінфекцыі, матрацаў, ложкаў і шмат чаго іншага.
  7. Дапамога Багушэўскаму дома-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых, якая ўключае ў сябе: пакупку прадуктаў харчавання, рамонт корпуса, дапамога ў адкрыцці музычных і мастацкіх гурткоў і шмат чаго іншага.
  8. Дзіцячы адпачынак за мяжой.
  9. Праца па праекце «Карытас - Бэтэль», які працуе ў Віцебску, Глыбокім, Мёрах і які накіраваны на маральную, сацыяльную і матэрыяльную падтрымку інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і парушэннямі апорна-рухальнага апарата.
  10. Цэнтр сацыяльнай дапамогі пры парафіі Святога Антонія ў горадзе Віцебску.
  11. Дабрачынная сталовая для людзей без пэўнага месца жыхарства.
  12. Аказанне сацыяльных паслуг людзям сталага веку.
  13. Духоўнасць і навука супраць СНІДу.

Карытас цесна супрацоўнічае з рымска-каталіцкімі парафіямі Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з 13 тэрытарыяльнымі цэнтрамі па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці, з дамамі састарэлых, з дзіцячымі дамамі, сацыяльнымі прытулкамі для непаўналетніх, з грамадскімі арганізацыямі Віцебскай вобласці (каля 20 арганізацый), якія ўключаюць у сябе анкахворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дарослых інвалідаў і г.д.

Больш інфармацыі аб дзейнасці Карытас Віцебскай дыяцэзіі можна атрымаць  на сайце: caritas-vitebsk.by

How to help

Become a volunteer

If you need help