Як Карытас Мінск дапамагае падчас пандэміі
Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бесперапынна працягвае дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, асабліва падчас пандэміі.
Сродкі асабістай гігіены, медыцынскія маскі, пальчаткі, сродкі дэзінфекцыі для апрацоўкі рук і паверхняў для работнікаў сацыяльных устаноў – усё гэта дзень за днём супрацоўнікі і валанцёры Карытас Мінск развозяць па медыцынскім установах, а таксама тым людзям, якім яны патрэбны, але яны не маюць магчымасць самастойна без дапамогі купіць іх.
Таксама хочыцца адзначыць той вялікі ўклад, які Дабрачыннае таварыства Карытас Мінск уносіць у дапамогу дзецям і клопат аб іх. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей - гэта той кірунак, якім Карытас Мінск займаецца ўжо больш за 15 гадоў. Працуе Дзіцячы дабрачынны рэабілітацыйны цэнтр, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі, праводзяцца навучальныя паездкі ў школы-інтэрнаты, працягваецца праект па прафарыентацыі «Дорым прафесію» для выхаванцаў Гарадзейскай школы, ажыццяўляецца адпачынак для дзяцей з інваліднасцю і аўтызмам у Ляскоўцы, адкрываюцца інтэграцыйныя пакоі для маленькіх сяброў з розных куткоў Беларусі.
Мы таксама паразмаўлялі з дырэктарам Карытас Мінск братам Андрэем Жылевічам аб тым, якую дапамогу аказвае Карытас Мінск падчас пандэміі, што можна пажадаць тым, хто сутыкнуўся з вірусам (а таксама родным тых людзей, якія захварэлі).