Мы ганарымся нашымі валанцёрамі!
Мы ганарымся нашымі валанцёрамі! Нават у гэты цяжкі і небяспечны для ўсіх наш час, яны не перастаюць клапаціцца аб бліжніх. Андрей Коробов разам с маці і трыма братамі захварэлі на каронавірус і амаль месяц правялі ў бальніцы. І як толькі хвароба была пераможана, Андрэй з сям'ёй адправіўся ў ГУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій", каб здаць кроў.
Калі чалавек перанёс каронавірус, у яго крыві выпрацоўваюцца антыцелы. Гэта значыць, што ён можа стаць донарам імуннай плазмы і, калі пацыенту з каронавірусам ўліць плазму з крывёй чалавека, які ўжо перахварэў, лічыцца, што з антыцеламі яму перадаецца і пасіўны імунітэт. Гэта можа паскорыць працэс выздараўлення.
Моцнага здароўя табе і тваёй сям'і, Андрэй! Верым, што твая кроў камусьці дапаможа як мага хутчэй справіцца з хваробай!
Удзельнікі праекта атрымалі сродкі асабістай гігіены і ахоўныя маскі
Праект “Сувязь пакаленняў” (які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”) рэалізуецца з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый пажылых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.
Карытас Мінск заклікае дапамагчы!
"Дарагія, з ВАШАЙ ДАПАМОГАЙ на сённяшні дзень (09.05) на пляцоўцы MolaMola мы сабралі 3 610 BYN. з 5 000 BYN. у падтрымку людзей без пэўнага месца жыхарства ў перыяд эпідэміі каранавіруса.
На частку сабранай сумы (1156 BYN) у чацвер мы закупілі прадукты харчавання для гатавання ежы бяздомным - дастаўка штодзённых абедаў у Дом начнога знаходжання ў Мінску будзе працягвацца.
Нам засталося сабраць 1390 BYN. і мы просім вас дапамагчы нам гэта ажыццявіць.
Віншаванне з днём асягнення супакою і заканчэння Другой сусветнай вайны
«На вайне не можа быць пераможцаў» (Чемберлен).
"Шаноўныя ветэраны Другой сусветнай вайны! Вы - сведкі пралітай крыві і не памернага кошту ў абароне зямлі, на якой жылі вашыя продкі, зямлі, дзе вы хацелі пабудаваць мірнае неба над сваёй галавой. Сёння мы разам з вамі хочам святкаваць дзень, калі надышоў час супакою ад праліцця крыві простых людзей, час магчымасці будаваць лепшую будучыню. За гэта вам вялікі дзякуй.
Дарагія “дзеці” Другой сусветнай вайны, вы сёння прыпамінаеце той балючы час страты сваіх родных і блізкіх, а хтосьці з вас павінен быў у дзіцячым узросце бараніць сваю бацькаўшчыну ад ворагаў. Дзякуй вам за тыя горкія ўспаміны, але такія важныя для нас, як навучанне акрысленнае ў некалькі словах – жывіце так, каб вырашаць усе справы без праліцця крыві.
Віншую вас з днём асягнення супакою і заканчэння Другой сусветнай вайны. Божага благаслаўлення і патрэбных вам ласк на час перажывання святаў. А для загінаўшых падчас вайны - вечнае спачыванне і святло няхай ім свеціць".
Кс. Віталій Дабраловіч
Апошняе на блогу
Гісторыя з жыцця. "Абдымкі: гісторыя валанцёра "Карытас" з Грузіі»
Аднойчы некалькі валанцёраў вырашылі зрабіць добрую справу - дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе ў першую чаргу. Яны выйшлі на вуліцы і паглядзелі вакол: вось яны - хто сядзеў па кутах, хто ляжаў на падлозе... Бяздомныя.
Падрабязней...