Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"
16 снежня супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас» з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся ў цэнтры св. Лукі на каляднай сустрэчы з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
Сустрэчы папярэднічала святая Імша. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што менавіта праз «Карытас» рэалізуецца думка пра тое, што ў кожным чалавеку мы сустракаем Хрыста. «Зусім нядаўна завяршыўся Год Міласэрнасці, але міласэрнасць Езуса на гэтым не завяршылася. Евангелле кажа, што прыйдзе Збаўца і прынясе супакой. Але гэты супакой прыйдзе толькі тады, калі будзе супакой у сэрцы».
18 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынны калядны кірмаш "Карытас"
Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла.
Падчас акцыі "Карытас" прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць каляндар “Карытас”.Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі.
"Калядная акцыя" праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у семінары па абароне правоў дзяцей
На працягу двух дзён, 6-7 снежня, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на дапамогу дзецям, удзельнічалі ў семінары, арганізаваным ўкраінскай дабрачыннай арганізацыяй «Фонд Асперн».
Мадэратарам семінара была прадстаўніца «Карытас» Аўстрыі - Астрыд Вінклер. Сярод удзельнікаў трэнінгу былі таксама прадстаўнікі дабрачынных арганізацый «Карытас» Украіны і Малдовы.
Тэма семінара: "Рэалізацыя палітыкі па абароне дзяцей: ацэнка апошніх двух гадоў: пазітыўная практыка і праблемы».
"Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць штогадовую дабрачынную акцыю “Калядная свечка”
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям. Кожны, хто хоча дапамагчы дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, мае такую магчымасць далучыцца да дабрачынных спраў “Карытас”.
Дабрачынная акцыя “Калядная свечка” праходзіць у Беларусі ўжо многія гады. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш вернікаў, а значыць, усё большай колькасці дзяцей удаецца дапамагчы.
Апошняе на блогу
Гісторыя з жыцця. "Абдымкі: гісторыя валанцёра "Карытас" з Грузіі»
Аднойчы некалькі валанцёраў вырашылі зрабіць добрую справу - дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе ў першую чаргу. Яны выйшлі на вуліцы і паглядзелі вакол: вось яны - хто сядзеў па кутах, хто ляжаў на падлозе... Бяздомныя.
Падрабязней...