8 кастрычніка 2021 года ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне супрацоўнікі Нацыянальнага Карытас правялі інфармаванне пра бяспечнае захоўванне ў перыяд наступнай хвалі Covid-19 і раздалі прысутным сродкі індывідуальнай абароны.

Падчас трэнінгу "Навучанне камп'ютарнай граматнасці" парафіяне старэйшага ўзросту навучыліся, як пры дапамозе смартфонаў замовіць талон на прыём да доктара, знайсці лекі ў розных аптэках горада, зрабіць анлайн-замову прадуктаў харчавання, знайсці незнаёмы адрас, паразмаўляць з роднымі і знаёмымі праз Viber альбо Telegram.

Дзякуючы анкеце зваротнай сувязі мы бачым, што такія трэнінгі вельмі запатрабаваныя.
Карытас Беларусь выказвае сардэчную ўдзячнасць братам капуцынам, а асабліва брату Андрэю Жылевічу за гасціннасць.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы