Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

 Другі па плане Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў рамках рэалізацыі Праекта YES! адкрые свае дзверы ў г. Міёры Віцебскай вобласці.

Нагадаем, што Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Ён закліканы дапамагчы моладзі ўмацаваць кар'ерны рост, знайсці адпаведную працу або пачаць уласны бізнэс.

У мерапрыемствах, запланаваных на 29-30 кастрычніка 2020 г., прымуць удзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, партнёры Праекта YES!: кіраўніцтва і супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №216 ААТ «Белаграпрамбанк», ДНУ «Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі, Асацыяцыі «Робататэхніка і штучны інтэлект», ініцыятыва «Мабілізатар для развіцця тэхналагічных стартапаў у г. Ліда», праекту «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі РБ, кіраўнікі і прадстаўнікі Міёрскага металапракатнага завода, групы кампаній «Грамотное дело», дырэктар ІКУ «Садзейнічанне развіццю бізнесу», старшыня Гродзенскай Асацыяцыі прадпрымальніцтва, а таксама супрацоўнікі Карытас Беларусь.

Мяркуецца, што ў рамках круглага стала «Ключавыя напрамкі рэалізацыі Праекта YES! у Віцебскай вобласці і Міёрскім раёне ў мэтах рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця» эксперт і бізнес-кансультант Праекта YES!, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, менеджэр праекта «Разам для супольнасці і прыроды: Міёрскі раён» Алег Сівагракаў абазначыць галоўныя сферы супрацоўніцтва  Праекта YES! з дзяржаўнай і прыватнай інфраструктурай падтрымкі прадпрымальніцтва ў Міёрскім краі.

Каардынатарам функцыянавання Цэнтра на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі прызначана с. Дар'я Галубкова. Наступны Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва плануецца адкрыць у Крупках (РМ “ДКТ Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) у лістападзе 2020 г.

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь