Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў
Навучальныя і каворкінгавыя мерапрыемствы, індывідуальныя кансультацыі для каардынатараў і патэнцыйных трэнераў Праекта YES! прайшлі ў рамках партнёрскіх сустрэч і абмену вопытам у офісе Нацыянальнага Карытас 19 снежня 2020 года.
Ксёндз Віталій Дабраловіч прывітаў прысутных і тых, хто далучыўся праз Skipe, і пажадаў усім далейшай плённай працы.
Нацыянальны каардынатар праекта, Наталля Глухоўчэнка, прапанавала каардынатарам выказаць сваё бачанне дзейнасці і задач рэгіянальных кансультантаў і іх узаемаадносін з рэгіянальнымі камандамі трэнераў.
Індывідуальныя кансультацыі з трэнерамі, каардынатарамі і рэгіянальнымі кансультантамі праекта YES! па юрыдычных пытаннях афармлення дакументацыі правёў
Алег Белячыц, юрысконсульт Нацыянальнага Карытас.
Некалькі дзясяткаў прыкладаў развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва на мясцовым узроўні ў Беларусі прывёў
Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, эксперт Праекта YES!
Дзяніс Фандзееў, бізнес-аналітык, бізнес-дэвелапер, атэставаны міжнародны эксперт па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, уласнік групы кампаній "Грамотное дело" прадставіў алгарытм бізнес-планавання стартапаў у рамках Праекта YES! і правёў з удзельнікамі круглага стала практыкум па напісанні бізнес-плана, а таксама сумесна з Андрэем Шэка, дырэктарам Асацыяцыі "Робататэхніка і штучны інтэлект", зрабіў SWOT-аналіз Праекта YES!
Падчас Skipe-сустрэчы для каардынатараў і рэгіянальных кансультантаў праекта абмяркоўвалі пытанні ацэнкі якасці кансультацый для моладзі.
Падвядзенне вынікаў навучальных, каворкінгавых і кансультацыйных мерапрыемстваў круглага стала, абмеркаванне далейшых напрамкаў супрацоўніцтва і выпрацоўка стратэгій рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў для паспяховага прасоўвання праекта ініцыіравалі Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар і
Алег Белячыц, юрысконсульт Праекта YES!

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь