Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў
5-8 лютага 2021 года трэнеры, выкладчыкі, эксперты, рэгіянальныя кансультанты, прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк", партнёры і супрацоўнікі дабрачыннага гуманітарнага праекта 19WR23713 "Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі" (YES! - Youth Empowerment and Strengthening) прымуць удзел у навучальных мерапрыемствах для трэнераў.
Курс "Асновы моладзевага прадпрымальніцтва, самазанятасці і фінансавай граматнасці" прадставіць Ігар Мікульчык, старшыня Экспертнага савета Праекта YES!, Старшыня праўлення Рэспубліканскага мікрафінансавага цэнтра (РМЦ), аналітык, майстар-трэнер па фінансавай адукацыі, член Міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Дадзены трэнінг будзе праходзіць у Цэнтры прыцягнення-Стартап Хаб
Igrow ААТ «Белаграпрамбанк» (г. Мінск, вул. Шаранговіча, 4), канферэнц-залі Касцёла Св. Сымона і Св. Алены (г. Мінск, вул. Советская, 15),
Трэнінг па курсе "Асновы прафарыентацыйнай работы з моладдзю: інструменты праграм па прафарыентацыі і працаўладкаванні" правядуць Ніна Захожая, начальнік упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы, дацэнт кафедры філасофіі і праблем адукацыі ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", навуковы кансультант рэспубліканскіх інавацыйных праектаў; і Наталля Карпушава, намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы, дацэнт кафедры філасофіі і праблем адукацыі ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", навуковы кансультант рэспубліканскіх інавацыйных праектаў; эксперты Праекта YES!. Дадзенае мерапрыемства адбудзецца ў канферэнцзалі рэгіянальнай дырэкцыі ААТ "Белаграпрамбанк" (г. Мінск, вул. Раманаўская слабада, 8).
Трэці дзень правядзення навучальных мерапрыемстваў запланаваны ў офісе Нацыянальнага Карытас (г.Мінск, вул. Абрыкосавая, 8). Тут удзельнікі трэнінгаў разам з Ігарам Мікульчыкам працягнуць вывучэнне курсу "Асновы моладзевага прадпрымальніцтва, самазанятасці і фінансавай граматнасці", а таксама разгледзяць асаблівасці выкарыстання метаду ацэнкі прадстаўнікамі супольнасці ўласных патрэбаў (праблем) у рамках праекта YES!, якія прадставіць Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, майстар-трэнер, эксперт Праекта YES! Далей у праграме запланаваны абмен думкамі, рэфлексія, а таксама абмеркаванне пытанняў рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Навучальныя мерапрыемствы для супрацоўнікаў (каардынатараў і рэгіянальных кансультантаў) Праекта YES! па юрыдычных, фінансава-бухгалтарскіх і арганізацыйных пытаннях у рамках фінансавай і наратыўнай справаздачнасці па праекце правядуць Алег Белячыц, юрысконсульт, і Наталля Глухоўчанка, кіраўнік праекта (Нацыянальны каардынатар Праекта YES!)
У панядзелак (8 студзеня) плануецца сустрэча супрацоўнікаў і каардынатараў Праекта YES! у філіяле рэсурснага цэнтра ЭкаТэхнаПарк у аг. Волма Дзяржынскага раёна. Сюды ўдзельнікі трэнінгаў для трэнераў запрошаны на круглы стол "Пытанні прафарыентацыйнай дзейнасці і моладзевага прадпрымальніцтва ў галіне інтэлектуальнай энергетыкі ў рамках Праекта YES! для рэалізацыі НСУР як фактар павышэння якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь».
Адкрые мерапрыемства Уладзімір Бутэвіч, дырэктар філіяла "Рэсурсны цэнтр ЭкаТэхнаПарк-Волма" УА РІПА.
Пытанні супрацоўніцтва па арганізацыі навучання моладзі на адукацыйнай платформе Рэсурснага цэнтра закране Аляксей Воранаў, намеснік дырэктара філіяла.
Пасля экскурсіі па ЭкаТэхнаПарку, якую правядзе кіраўніцтва філіяла сумесна з загадчыкамі лабараторна-вытворчых комплексаў, адбудзецца пасяджэнне ўдзельнікаў круглага стала, падчас якога прысутныя вызначаць перспектывы супрацоўніцтва ў рамках узаемадзеяння ў кантэксце рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі.

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь