Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

У парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах прайшлі чарговыя заняткі ў рамках праекта "Выхаванне без гвалту"* . Эксперт абмеркавала з бацькамі асэртыўныя і пасіўныя паводзіны, а таксама, як яны праяўляюцца ва ўзаемаадносінах паміж мужам і жонкай, і з дзецьмі.

Асаблівая ўвага была нададзена агрэсіўным паводзінам. Удзельнікі казалі пра тое, што гэта даволі распаўсюджаны стыль паводзінаў у сямейным жыцці, і часцей за ўсё ён выкарыстоўваецца з-за няведання таго, як можна вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць ва ўзаемаадносінах. У працэсе працы эксперт Ларыса Мірэйчык распавяла пра «Пяць моваў любові», аб тым, як выкарыстоўваць іх у адносінах паміж мужам і жонкай, а таксама ва ўзаемаадносінах з дзецьмі. У завяршэнне заняткаў бацькі казалі аб тым, што даведаліся шмат новага і пастараюцца прымяняць атрыманую інфармацыю ў сваіх сем'ях.

На занятках з дзецьмі выкарыстоўваліся практыкаванні, якія дазвалялі ім распазнаць свае пачуцці і выказаць эмоцыі. Не ва ўсіх гэта атрымлівалася адразу, але ў працэсе занятку ўсе змаглі адлюстраваць радасць, смутак, злосць і іншыя пачуцці. Дзецям вельмі спадабалася гульня, у якой адзін з удзельнікаў прадстаўляў якуюсьці жывёлу, прадмет або прафесію, а іншым трэба было адгадаць, каго ён адлюстроўвае. Затым усім было прапанавана намаляваць малюнак на тэму: "Я мару…". Мары ва ўсіх вельмі адрозніваліся. Спачатку некаторыя дзеці саромеліся расказаць пра свае мары, аднак паступова сарамлівасць праходзіла, кожны паказаў свой малюнак і распавёў аб запаветнай мары. Завяршыўся занятак практыкаваннем "Я люблю сябе за тое, што ..." Прыемна тое, што ні ў каго з удзельнікаў яно не выклікала цяжкасцяў. Усе з задавальненнем гаварылі аб сваіх вартасцях. А самая маленькая пяцігадовая ўдзельніца сказала: "Я люблю сябе за тое, што я вельмі таленавітае дзіця». Занятак прайшоў весела, займальна, дзеці адчувалі сябе свабодна, камфортна і сказалі, што будуць чакаць наступнай сустрэчы.

* Праект "Выхаванне без гвалту" рэалізуецца РМ "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" ККББ сумесна з гарадскім грамадскім аб'яднаннем па папярэджанні жорсткага абыходжання з дзецьмі "Дзеці – не для гвалту" і грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр даверу" Надзея і вылячэнне».

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь