Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Caritas Europa з 13-15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў.
Пул тэолагаў - гэта пастаянная структура падтрымкі Карытас Еўропа, якая цесна супрацоўнічае з Сакратарыятам Карытас Еўропа і ўносіць свой уклад у рэалізацыю стратэгіі арганізацыі.
Пул тэолагаў прызваны вырашаць наступныя задачы:
- даваць свае рэкамендацыі па найму персаналу ў сетцы Карытас Еўропа і публікацыі Карытас Еўропа;
- забяспечваць удзел у трэнінгах і сустрэчах;
- дапамагаць у прасоўванні ідэнтычнасці Карытас ў сетцы;
- прадастаўляць тэалагічныя разважанні для інфармацыйных бюлетэняў "Вера і дзеянне".
Кожная працоўная група будзе забяспечана падтрымкай аднаго з тэолагаў.
Нам асабліва прыемна, што Darya Halubkova доктар тэалогіі, кіраўнік праектаў і каардынатар валанцёраў Caritas Vitebsk, увайшла ў лік прадстаўнікоў Пула тэолагаў Карытас Еўропа, і мы ўпэўненыя, што яна годна прадставіць нашу арганізацыю на міжнародным узроўні і ўнясе важны ўклад у дзейнасць сеткі Карытас.
Последнее из блога
Любовь — это встречать в аэропорту
Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше.