Дзякуй за цікавую інфармацыю і за гасцінную атмасферу!
- Усе атрыманыя веды маюць прыкладны характар.
- Інфармацыя вельмі карысная.
- Ужо сёння запішуся да доктара анлайн.
- Атрыманыя веды ўжо можна і трэба прымяняць на практыцы, - такую зваротную сувязь далі ўдзельнікі трэнігавай групы па навучанні камп'ютарнай граматнасці пажылых людзей.
Мерапрыемства прайшло 29 кастрычніка 2021 года ў парафіі Нараджэння Маці Божай у Гомелі.
На пачатку трэнінга ўсе разам ўспомнілі і паўтарылі правілы бяспечнага захоўвання падчас пандэміі Covid-19 і атрымалі маскі і дэзінфікуючыя спрэі ў якасці сродкаў індывідуальнай абароны.
Спадзяемся, што атрыманая падчас трэнінгу інфармацыя паспрыяе мінімізацыі кантактаў у месцах масавага збору людзей і будзе карысным дапаможнікам ў вырашэнні бытавых пытанняў для людзей "срэбнага" ўзросту.
У Гомелі таксама чакаюць працягу навучання камунікацыі праз Сетку Інтэрнэт.
Сардэчна дзякуем дырэктару ДКМ "Карытас-Міласэрнасць" Гомель ксяндзу Юрыю Варанко за цудоўную арганізацыю і гасціннасць, а рэферэнту па праектах Анастасіі Пятушковай за дапамогу падчас правядзення мерапрыемства.



Последнее из блога
Любовь — это встречать в аэропорту
Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше.