У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Аўстрыя Зігрыд Шпіндэльбек.
Напачатку сустрэчы Наталля Глухоўчэнка дакладна паведаміла аб тым, якая праца ўжо зроблена: налажаны кантакты з партнёрамі ў Беларусі, вызначаны месцы, дзе будуць размешчаны хабы, дамовіліся з трэнерамі і кансультантамі, якія ў хуткім часе ўключацца ў праект, каб навучыць моладзь пераўтвараць свае ідэі ў працу жыцця, а таксама атрымовываць з гэтага не толькі асалоду, але і зарабляць грошы.
Далей удзельнікі канферэнцыі падзяліліся сітуыцыяй з каронавірусам. Нават вялася размова аб тым, што пасля заканчэння пандэміі людзям магчыма будзе патрэбна дадатковая дапамога. Разважалі аб тым, якім чынам можна будзе яе аказаць.
Трэба таксама адзначыць, што супрацоўнікі Карытас з трох краін высока ацанілі працу і дапамогу валанцёраў. І былі вельмі ўдзячны за тое, што ў такі складаны час ніхто не застаўся ў баку.
Зусім хутка рэалізацыя праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» набярэ хуткасць. На жаль, зараз трэба пакуль прыпыніцца, каб усім нам перемагчы гэтага жудаснага ворага – Covid19.
Последнее из блога
Любовь — это встречать в аэропорту
Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше.