АБ ПРАЕКЦЕ YES!
Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе пачало рэалізацыю Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага Праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) – «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» ў мэтах павышэння ўзроўню жыцця патрэбуючых падтрымкі маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Тэрміны рэалізацыі праекта – 36 месяцаў (01.01.2020 – 31.12.2022).