Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Магчымасці ёсць заўсёды

 30 кастрычніка 2020 г. у Міёрах прайшоў навучальны семінар-практыкум для каардынатараў, трэнераў і бізнес-кансультантаў Праекта YES! у вялікай зале Міёрскага раённага выканаўчага камітэта пры падтрымцы ААТ "Белаграпрамбанк", за што праект удзячны абодвум партнёрам.

Подробнее...

Адкрыццё Регіянальнага Цэнтра сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў Міёрах

 Урачыстае адкрыццё Регіянальнага Цэнтра сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў г. Міёры на базе работы інфармацыйнай пляцоўкі Праекта YES! адбылося 29 кастрычніка 2020 г. у цэнтры банкаўскіх паслуг № 216 ААТ "Белаграпрамбанк".
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадстаўнік рэгіянальнай дырэкцыі ААТ "Белаграпрамбанк" па Віцебскай вобласці, каардынатары, бізнес-кансультанты, трэнеры, супрацоўнікі, эксперты і партнёры Праекта YES!

Подробнее...

АНОНС

 Другі па плане Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў рамках рэалізацыі Праекта YES! адкрые свае дзверы ў г. Міёры Віцебскай вобласці.

Подробнее...

Шанец для моладзі

 Першы ў Беларусі Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва адкрываецца ў г. Шчучын Гродзенскай вобласці ў рамках рэалізацыі Праекта YES!
Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Ён закліканы дапамагчы моладзі ўмацаваць кар'ерны рост, знайсці адпаведную працу або пачаць уласны бізнэс.
Дзякуючы яму маладыя людзі змогуць бясплатна атрымліваць кансультацыі па прававых і эканамічных пытаннях, уключаючы пытанні, якія тычацца рэгістрацыі сваёй справы, падаткаабкладання, прасоўвання ствараемых імі тавараў і паслуг, а таксама шмат карыснага.
У мерапрыемствах, якія пройдуць 16-20 кастрычніка 2020 г., прымуць удзел як прадстаўнікі органаў абласнога і раённага дзяржаўнага кіравання, так і сапраўдныя і будучыя партнёры Праекта YES!: ААТ «Белаграпрамбанк», Сетка Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, асацыяцыя «Робататэхніка і штучны інтэлект» і інш.
Мяркуецца, што сумесная праца з Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва, якая прадстаўлена ў Гродзенскай вобласці Ігарам Чарняковым, дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца цэнтрам, а таксама наладзіць партнёрскія сувязі з прадстаўнікамі бізнесу.
Акрамя атрымання дапамогі пры арганізацыі традыцыйных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці маладыя людзі змогуць таксама азнаёміцца з самымі сучаснымі і перспектыўнымі напрамкамі бізнесу, такімі як робататэхніка і штучны інтэлект.
Узначаліць цэнтр, які адкрываецца Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас, педагог са шматгадовым стажам Наталля Вішнеўская, якая з'яўляецца каардынатарам Праекта YES! на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касцёла.
У бліжэйшы час плануецца адкрыць яшчэ 3 падобных цэнтра ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь