Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Пасяджэнне Рады Карытас з У. Карагіным наконт праекта YES!

19 лютага адбылося пасяджэнне Рады Caritas Belarus на чале з яго дырэктарам кс. Віталiем Дабраловiчам са старшынёй СЮА “Рэспубліканская канфедырацыя прадпрымальнікаў” Уладзімірам Карагіным наконт рэалізацыі праекта «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі».

Эканамічную бізнес-гульню Flixa правялі ў Igrow у межах праекта YES!

 10 снежня ў рамках праекта YES! трэнеры прайшлі навучанне па вядзенні эканамічнай бізнес-гульні Flixa. Дзякуючы ёй маладыя людзі - удзельнікі праекта змогуць засвоіць прынцыпы функцыянавання рынку нерухомасці і рынку акцый; прынцыпы функцыянавання бізнесу, атрымання даходу з яго.

Подробнее...

"Выхаванне без гвалту" у Смалявічах

У рамках праекта «Выхаванне без гвалту» 31 студзеня 2021 года прайшла сустрэча з вернікамі парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах. Пасля ўдзелу ў св. Імшы эксперты праекта распавялі прысутным аб яго мэтах і задачах, а таксама аб запланаваных мерапрыемствах і запрасілі ўсіх жадаючых прыняць у іх удзел.

У Дубіцы прайшоў трэнінг "Асновы прадпрымальніцтва і самазанятасці".

16-17 кастрычніка 2021 года ў вёсцы Дубіца Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна ў межах праекта YES!, які рэалізуецца Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас, прайшоў трэнінг "Асновы прадпрымальніцтва і самазанятасці".
Удзельнікі трэнінгу, пераважна мясцовыя жыхары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, даведаліся, як у рамках хрысціянскіх прынцыпаў можна адкрыць сваю справу і забяспечыць заробкам сябе і сваіх землякоў. Галоўнай ідэяй такіх мерапрыемстваў з'яўляецца жаданне не проста дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы, а навучыць іх самастойна клапаціцца пра сябе і навакольных.
Варта адзначыць, што трэнінг прайшоў пры ўдзеле Дубіцкай царквы хрысціян евангельскай веры "Благадаць" і асоб, якія апякуюцца ёю, тымі, якія праходзяць рэабілітацыю ад алкагольнай залежнасці. Гэта з'яўляецца яркім прыкладам міжканфесійнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрымку патрабуючычых і на развіццё свайго раёна.
Падчас практычных заняткаў удзельнікі семінара зрабілі эксперыментальную пасадку дэкаратыўных раслін, сродкі ад продажу якіх плануецца накіраваць на добраўпарадкаванне вёскі.
Арганізатары разглядаюць магчымасць працягнуць правядзенне падобных трэнінгаў для зацікаўленай моладзі.

Последнее из блога

Любовь — это встречать в аэропорту

Я летела с одной милой женщиной и ее братом из Варшавы в Москву. Мы в самолете познакомились. А когда приземлились, они меня спросили: «Тебя кто-то встречает?» Я вспомнила наставления мужа: «Когда прилетишь — бери такси, не торгуйся» и покачала головой: «Нет, никто». Тогда эти добродушные люди посадили меня в свой автомобиль, но предупредили, что скоро им придет пора сворачивать на кольцевую, а мне нужно двигаться по Ленинградке дальше. 

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь