Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

18 снежня адзначаецца Міжнародны дзень мігрантаў. Caritas Europa заклікае ставіцца да ўсіх людзей, якія па розных прычынах перасякаюць межы, годна, з павагай.
Карытас Беларусь ўдзячная ўсім ахвярадаўцам, людзям добрай волі - жыхарам Беларусі, якія ахвяравалі свае ўласныя сродкі на дапамогу мігрантам.

У лагеры для мігрантаў у транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы Беларусі і Польшчы цяпер знаходзяцца каля 800 мігрантаў, 40% з іх - жанчыны і дзеці.
Усе дзеці заслугоўваюць таго, каб жыць у любові, яны заслугоўваюць таго, каб расці ў бяспецы. У іх ёсць права гуляць, права наведваць школу. У іх ёсць права на шчаслівае і бесклапотнае дзяцінства.
Дзякуючы вам, дарагія сябры, напярэдаднні Святаў, дзеці атрымалі ўчора салодкія падарункі, а іх сем'і - прадуктовыя наборы.
Няхай надыходзячае Божае Нараджэнне будзе вельмі радасным і цёплым для кожнай сям'і, незалежна ад грамадзянства і веравызнання.
Карытас - гэта любоў, якая не мае межаў!

Last from blog

Тры міфы пра дабрачыннасць

Погляд на дабрачыннасць у святле каталіцкага сацыяльнага вучэння дапамагае справіцца з распаўсюджанымі ў грамадстве функцыянальнымі міфамі на гэтую тэму. Права на прыватную ўласнасць лічыцца першым з усіх правоў (Mіф першы). У сувязі з гэтым лічыцца, што дабрачынная дзейнасць з’яўляецца выразам ласкі праз дабрачынца (Міф другі) ці таксама любові да іншых (Міф трэці).

Каталіцкае сацыяльнае вучэнне прапануе зусім іншы падыход. Давайце крок за крокам прасочым, як яно хоча ператварыць мысленне сучасных людзей, якое абапіраецца на шкодныя стэрэатыпы.

Read more ...

How to help

Become a volunteer

If you need help