Партнеры

Caritas France

"Карытас Францыя" – адна з найбольш буйных арганізацый “Карытас” у свеце і налічвае каля 100 дыяцэзіяльных і існуе з 1946 года. Арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы палітыкі у вырашэнні праблем, якія звязаны з беднасцю і маргіналізацыяй ў сучасным грамадстве.  Міжнародныя праграмы французскага “Карытас” скіраваны на беспрацоўе, людзей без сталага месца жыхарства, працу з моладзю, бежанцы, мігранты, малазабяспечаныя сем’і.
Праз наладжанае супрацоўніцтва паміж “Карытас” Францыі і Беларусі рэалізуюцца праекты, скіраваныя на прафілактыку і барацьбу са СНІДАМ, падтрымку і душпастырства вязняў, а таксама адукацыйныя праекты па доўгатэрміновым праграмам развіцця.

Caritas Ceska

Як і ва ўсім свеце, арганізацыя "Карытас" у Чэхіі аказвае сацыяльную дапамогу самым патрабуючым і бедным, а таксама тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.  
Вельмі вялікая ўвага ў працы арганізацый  “Карытас” ў Беларусі і Чэхіі надаецца сумесным праграмам, прысвечаных дзецям. З іх найбольш значныя – летняе аздараўленне дзяцей і “Усынаўленне на адлегласці”.
Праект “Усынаўленне на адлегласці” дзейнічае з 1993 года дзякуючы дапамозе спонсараў з ўсёй рэспублікі. Гэтая праграма аб’ядноўвае сваёй апекай 6 краін, а гэта 30 тысяч дзяцей з самых бедных сямей. Падтрымка адукацыі асобных дзяцей ўключае ў сябе фінансаванне выдаткаў на адукацыю (навучанне у школе альбо ў ВНУ, набыццё школьных прылад, школьнай формы, у выпадку неабходнасці фінансаванне дадатковых заняткаў, пазакласных мерапрыемств і іншыя выдаткі, звязаныя з адукацыяй, а таксама аховай здароўя).
Штогод у праграмах летняга дзіцячага аздараўлення ў Чэхіі прымаюць удзел і беларускія дзеці. Адказныя за праект ставяць перад сабой задачу – расшырыць гарызонты тых дзяцей з сямей з цяжкім матэрыяльным становішчам, а асабліва з забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Беларусі.

 

Euro-Children

Арганізацыя “Euro-children” ужо мае сваю доўгую гісторыю ў паўстагоддзя і  шмат год займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету.
Усе пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў  з пасляваеннай Германіі, у далейшым “Еuro –children” пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.
З 2013 года дзякуючы супрацоўніцтву паміж арганізацыяй і "Карытас" у Беларусі дзеці  з беларускіх сямей таксама ўдзельнічаюць ў гэтай праграме,  прывозячы з Бельгіі добрыя ўражанні, незабыўныя моманты і частачку сэрц прымаючага боку.

Caritas Linz

Адна з самых актыўных краін ў развіцці сацыяльнай працы і спраў міласэрнасці – гэта Аўстрыя. Маючы багаты і плённы вопыт працы, якая пачалася ў далёкім 1946 годзе, нашы аўстрыйскія калегі спяшаюцца падзяліцца ім з іншымі. Так дзякуючы ўспамозе і непасрэднай дапамозе аўстрыйскіх калег у нашай краіне эфектыўна дзейнічаюць шматлікія праекты. Асабліва плённае супрацоўніцтва наладжана з Карытас Лінц. Гэта не толькі матэрыяльнай дапамога на пэўныя праекты,  але і шмат адукацыйных праграм, якія дазваляяюць супрацоўнікам арганізацыі “Карытас” на Беларусі эфектыўна працаваць і аказваць кваліфіцыйную дапамогу патрабуючым.

Caritas Polska

Карытас Польшча – дабрачынная арганізацыя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы

Подробнее...

Caritas Europa

Карытас Еўропа з'яўляецца абъяднаннем арганізацый Карытас на еўрапейскім кантыненце. Аб’яднаўшы 49 членаў з 46 еўрапейсіх краін, Карытас Еўропа з’яўляецца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў у Еўропе.

Подробнее...

Caritas Internationalis

«Карытас Інтэрнацыяналіс» з'яўляецца канфедэрацыяй 164 рэгіянальных арганізацый, якія працуюць  больш чым у 200 краінах свету і дапамагаюць людзям незалежна ад іх веравызнання, расы і палітычных поглядаў у раёнах бедстваў, прыродных катастроф, у выпадках голаду, хвароб і эпідэмій, а таксама гарачых кропак планеты.

Подробнее...

Папская рада Cor Unum

Папская рада Cor Unum («Адзіным сэрцам») (лац. Pontificium Consilium Cor Unum) – дэкастэрыя  Рымскай курыі. Савет быў заснаваны папам рымскім Паўлам VI 15 Ліпеня 1971 г. і знаходзіцца ў Палацы Пія Х у Ватыкане.

Подробнее...

Партнеры

Организация "Каритас" существует благодаря пожертвованиям и открытости людей со всего мира. Мы очень благодарны тем, кто помогает нам материально, и духовно откликается на призыв творить добро и служить нуждающимся. Наши партнеры- это организации  со всего мира, а также "Каритас" других европейских стран (Австрия, Польша, Италия, Чехия, Литва и другие)

Подробнее...

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь